Аўтадарога М7 «Мінск — Ашмяны — мяжа Літвы» падлягае масіраванай адпрацоўцы аж да позняга нядзельнага вечара, паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Нарады ДАІ нацэленыя на спыненне любых парушэнняў Правілаў дарожнага руху. У першую чаргу прыцягваць да адказнасці будуць вадзіцеляў у стане ап'янення, якія не маюць права кіравання, за парушэнні правілаў абгону, хуткаснага рэжыму, а таксама пешаходаў.
Пры нясенні службы выкарыстоўваюць «галосны, негалосны і змешаны кантроль».