AFP

AFP

Ураган «Патрысія», які лічыўся самым магутным у гісторыі амерыканскага кантынента, дасягнуў берага штата Халіска на захадзе Мексікі.

AFP

AFP

У чацвер вечарам ўрагану «Патрысія» была прысвоена пятая (катастрафічная) катэгорыя. Аднак, як паведамілі метэаролагі, дасягнуўшы мексіканскай тэрыторыі, ўраган рэзка аслабеў, і яму прысвоена больш нізкая другая катэгорыя.

Reuters

Reuters

Тым не менш спецыялісты асцерагаюцца, што ўраган можа прынесці разбурэнні.

На ўзбярэжжы — шматметровыя хвалі. Парывы ветру дасягаюць 70 метраў у секунду. Не спыняюцца ліўні. Сіноптыкі прадказваюць паводкі. Дажджы ўжо выклікалі апоўзні.

AFP

AFP

«Патрысія» прасоўваецца ўглыб краіны. Паступова ўраган губляе сваю моц, але, тым не менш, улады папярэджваюць пра магчымасць паўторнага ўдару стыхіі.

AFP

AFP

Прэзідэнт Мексікі Энрыке Пенья Ньета заявіў у тэлевізійным звароце, што шкода ад урагану аказалася меншай, чым чакалася, аднак папярэдзіў, што стыхія ўсё яшчэ ўяўляе небяспеку.

«Я падкрэсліваю: найбольш небяспечная частка ўрагану яшчэ не дасягнула нашай тэрыторыі», — сказаў прэзідэнт.

У чаканні ўрагану мексіканскія ўлады эвакуіравалі тысячы жыхароў ціхаакіянскага ўзбярэжжа краіны.

У трох штатах, на шляху «Патрысіі», было абвешчана надзвычайнае становішча.

AFP

AFP

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?