Прафесар кітайскага Універсітэта Чжэцзян Се Цзошы выклікаў гарачыя дэбаты па ўсёй краіне, калі прапанаваў бедным мужчынам дзяліць жонак, каб выправіць сур'ёзны гендэрны дысбаланс, які назіраецца ў КНР.

У Кітаі мужчын больш, чым жанчын, што наглядна відаць на кожным кірмашы працоўных месцаў. Photo: Guo Zhihua, China Daily

У Кітаі мужчын больш, чым жанчын, што наглядна відаць на кожным кірмашы працоўных месцаў. Photo: Guo Zhihua, China Daily

У Кітаі на 100 дзяўчынак прыходзіцца 118 хлопчыкаў, што з'яўляецца адным з найбуйнейшых разрываў у палавой структуры насельніцтва ў свеце.

Да такога выніку, на думку вучонага, прывяла шматгадовая палітыка «Адна сям'я — адно дзіця» разам з традыцыямі, паводле якіх перавага ў сям'і аддаецца хлопчыкам.

Па меры ўзбагачэння кітайскіх гарадоў і павышэння мабільнасці насельніцтва ўсё больш жанчын пераязджае ў мегаполісы, пагаршаючы гендэрны разрыў ў вёсцы.

Супрацоўніца кітайскай жаночай праваабарончай арганізацыі Цзын Сюн асудзіла заклік эканаміста, назваўшы яго сэксістам.

«Гэта праблема, якая вырасла з [традыцыйных] вучэнняў, якія ставяць мужчын вышэйшымі за жанчын. І цяпер прапануецца рашэнне, якое зноў факусуецца на мужчынах. Гэта неверагодна смешна», — заявіла праваабаронца.

Аднак Чжэцзян Се Цзошы настойвае, што ў 2020 г. ў КНР будзе пражываць ад 30 да 40 мільёнаў халасцякоў.

Паводле эканаміста, бедныя халасцякі маглі б паспяхова ажаніцца з мігранткамі з эканамічна нестабільных дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі і Афрыкі.

Пры гэтым многія кітайцы ўжо ствараюць сем'і з дзяўчатамі з суседніх Бірмы і В'етнама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?