Кантактны заапарк «Краіна Яноція» адкрыўся 24 кастрычніка ў гандлёва-забаўляльным цэнтры «Цівалі» на вуліцы Прытыцкага.

У дзень адкрыцця для ўсіх наведвальнікаў дзейнічае 50-працэнтная зніжка, паведаміў куратар сеткі звярынцаў Аляксей Прымакоў. 

kudago.com

На плошчы прыкладна 400 кв. метраў размешчана прыблізна 20 вальераў. Жывёл тут можна гладзіць і карміць, а невялікіх — браць на рукі. 

Усяго ў заапарку сабралі больш за 20 відаў звяроў і птушак, у тым ліку бурундукоў, дэгу, авечак, коз, вожыкаў, вавёрак і качак. Фірменнымі жывёламі выступілі яноты — насухі і паласкуны. 

Інтэр'ер установы выкананы ў стылі анімацыі «Мадагаскар». Побач з уваходам устаноўлены дэкаратыўная сажалка з качкамі-мандарынкамі. 

«Звяры ўзятыя не з лесу — яны з нараджэння былі побач з людзьмі, прывыклі да іх і не баяцца іх. У гэтым асаблівасць «кантактных» жывёл. У дзікім асяроддзі ім амаль немагчыма выжыць, яны да яе не прыстасаваныя», — адзначыў Аляксей Прымакоў. 

«Адна з мэт кантактнага заапарку — пазнаёміць дзяцей з прыродай, паказаць, што жывёл не трэба баяцца, трэба толькі з павагай да іх ставіцца. Многія бацькі рады таму, што зараз іх дзеці могуць ўбачыць і дакрануцца, у прыватнасці, да казы, авечкі, труса, лямура ці янота — у сучасным мегаполісе гэтага якраз і не хапае», — лічыць Аляксей Прымакоў. 

У звярынцы працуе аніматар. Ва ўстанове плануюць рэгулярна праводзіць навучальныя гульні на веданне жывёльнага свету. Кошт білета ў будны дзень складзе 80 тыс. рублёў, у выхадны — 100 тыс. Кубачак з ежай для жывёл каштуе 20 тыс. рублёў.

Першы такі заапарк быў адкрыты 22 жніўня на трэцім паверсе гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Тытан» (пр. Дзяржынскага, 104).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?