Прэзідэнт ЗША Барак Абама параўнаў рэспубліканцаў з Сярдзітай коткай, таксама вядомай як Грампі Кэт, піша ABC.

«Чаму гэтыя рэспубліканцы вечна так негатыўна настроеныя ў дачыненні да Амерыкі? Вы ж заўважылі? — звярнуўся ён да аўдыторыі на форуме жанчын-дэмакратаў. — Я маю на ўвазе, што яны… змрочныя. Яны нібыта Сярдзітая котка».

Пасля гэтага прэзідэнт ЗША скрывіў твар, каб паказаць Сярдзітую котку.

Грампі Кэт — адна з самых папулярных жывёл-мемаў. Котка стала мемам ў 2012 годзе пасля таго, як яе фатаграфія з'явілася на Reddit.

З тых часоў котка прынесла сваёй гаспадыні каля 100 мільёнаў даляраў. Пра яе напісалі кніжку, знялі фільм, яе выяву друкуюць на розных прадметах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?