Нарэшце, раман экс-«ВІА Гры» спявачкі Веры Брэжневай з прадзюсарам Канстанцінам Меладзэ завяршыўся шлюбам.

Фота з сайта Il Tirreno

Фота з сайта Il Tirreno

Італьянскія СМІ паведамілі, што пара пабралася шлюбам на курорце Фортэ-дэй-Мармі. Веру з Канстанцінам быццам бы нават распісаў мэр курортнага гарадка Умберта Бурацці.

«Не магу сказаць больш за тое, што вы ўжо ведаеце, скажу толькі, што гэта адна з многіх пар, якая з усёй Італіі, з поўначы да Сіцыліі, абрала Фортэ-дэй-Мармі і вырашыла распісацца ў нас», — сказаў Бурацці.

Паводле выдання Il Tirreno, на цырымоніі былі толькі блізкія сваякі і сябры.

У лютым 2014 года прэса пісала, што Меладзэ жыве ў Брэжневай і яе дачок. Потым казалі, што Веру рэгулярна бачаць на дачы Канстанціна пад Кіевам.

Акрамя таго, пару бачылі разам каля перынатальнага цэнтра ў Маскве.

Фота з сайта Il Tirreno

Фота з сайта Il Tirreno

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?