У ноч на 25 кастрычніка ўсе нашы суседзі, акрамя Расіі, пераходзяць на зімовы час.

Суседнія з Беларуссю Літва, Латвія, Польшча і Украіна перавядуць стрэлкі на адну гадзіну назад. Такім чынам, розніца ў часе з Літвой, Латвіяй і Украінай будзе складаць адну гадзіну, з Польшчай — 02:00 (як і, напрыклад, з Германіяй і Італіяй). Расія стрэлкі гадзін не пераводзіць. Беларусь з 2011 года адмовілася ад пераводу стрэлак.

На зімовы час пераходзяць больш за 70 краін, у тым ліку ўсе еўрапейскія дзяржавы, а таксама Егіпет, Туніс. На летні час гэтыя краіны пяройдуць у апошнюю нядзелю сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0