Дуб у гонар 70-гадовага юбілею заснавання Арганізацыі Аб'яднаных Нацый пасадзілі ў Каложскім парку Гродна.

Ва ўрачыстай цырымоніі бралі ўдзел старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук і пастаянны каардынатар ААН і рэзідэнт — каардынатар ААН / прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха. «Нядаўна мы святкавалі 70-гадовыя Перамогі чалавецтва ў Другой сусветнай вайне, а сёння спаўняецца роўна 70 гадоў з дня ўтварэння ААН. У гэты юбілейны дзень мы саджаем дрэва, якое стане сімвалам моцы ААН, ўстойлівага развіцця і прыхільнасці беларускага народа міралюбнасці і ўзаемаразумення», — сказаў Ігар Жук.

У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын, паслы ў Беларусі Кітая, Турцыі, Італіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?