Фота Fabrice Noel, France

Фота Fabrice Noel, France

Міжнародная група навукоўцаў-астраномаў апублікавала даклад, у якім заявіла пра тое, что выявіла малекулы 21-го складанага арганічнага рэчыва на камеце Лауджоя.

На гэтай нядаўна адкрытай камеце акрамя вады, простых вуглевадародаў, кіслароду, серы і злучэнняў, якія ўтрымліваюць азот, астраномам удалося выявіць малекулы этылавага спірту і простай формы цукру — глікольальдэгіду.

Зрэшты, навукоўцы і раней знаходзілі ў космасе арганічныя злучэнні. У 2006 годзе брытанскія астраномы абвясцілі, што выявілі ў Млечным Шляху газавае воблака, якое складаецца з пароў метылавага спірту. А на камеце Хейла-Бопа (C/1995 O1) астраномы выявілі этыленгліколь, мурашыную кіслату і іншыя злучэнні.

Камета C/2014 Q2 Lovejoy была адкрыта 17 жніўня 2014 г. вядомым аўстралійскім астраномам-аматарам Тэры Лаўджоем. Сярод навукоўцаў яго празвалі «лаўцом камет»: за апошнія восем гадоў ён выявіў і сфатаграфаваў пяць новых камет. У лютым камета знікла з поля зроку астраномаў, у наступны раз яе можна будзе назіраць толькі праз восем тысяч гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?