У Швецыі недалёка ад Стакгольма згарэў лагер, які быў падрыхтаваны для прыёму бежанцаў, паведамляе Ройтэрз.

Мясцовая паліцыя схіляецца да версіі, што прычынай узгарання быў падпал. Паводле інфармацыі агенцтва, гэта не першы выпадак пажару ў лагеры для мігрантаў у краіне.

Прадстаўнік паліцыі заявіў, што пачата папярэдняе расследаванне па факце магчымага падпалу.

Шведскія ўлады плануюць распачаць збудаванне намётавых гарадоў для бежанцаў, у якіх тыя павінны будуць правесці зіму. Усяго плануецца размясціць да 35 тысяч уцекачоў, якія прыбылі ў Швецыю за 2015. Дадзенае рашэнне было прынята з прычыны браку жылых плошчаў у краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0