Ва Украіне ў нядзелю, 25 кастрычніка, пачалося галасаванне на чарговых мясцовых выбарах. Выбарчыя ўчасткі адчыненыя з 8.00, і выбаршчыкі змогуць прагаласаваць да 20.00.

Увогуле галасаванне адбудзецца на 33 тыс. выбарчых участкаў.

На цяперашніх выбарах выбіраюць мэраў 358 гарадоў абласнога і раённага значэння, прычым у гарадах з колькасцю выбаршчыкаў звыш 90 тыс чалавек (па дадзеных ЦВК іх налічваецца 38) яны адбудуцца ў два туры, калі ў першым туры ні адзін з кандыдатаў не набярэ 50% галасоў.

Мэры гарадоў і сельскія ды пасялковыя галовы, а таксама дэпутаты сельскіх і пасялковых саветаў абіраюцца па мажарытарнай сістэме.

Дэпутатаў абласных, раённых, гарадскіх і раённых у гарадах саветаў (у цэлым гэта 869 мясцовых саветаў) выбіраюць па прапарцыйнай сістэме з адкрытымі партыйнымі спісамі.

Усяго ва Украіне адбываецца каля 20 тыс. выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў і сельскіх, пасялковых, гарадскіх галоў.

Згодна з законам, афіцыйныя вынікі выбараў сельскіх, пасялковых і гарадскіх галоў, а таксама дэпутатаў сельскіх і пасялковых саветаў адпаведныя тэрытарыяльныя камісіі павінны падвесці да 30 кастрычнiка; дэпутатаў абласных, раённых, гарадскіх і раённых у горадзе саветаў - да 4 лістапада, яшчэ пяць дзён адводзіцца на іх публікацыю.

Асаблівасцю цяперашняга волевыяўлення з'яўляецца тое, што ўпершыню выбары дэпутатаў абласных, раённых, гарадскіх і раённых у горадзе саветаў будуць праводзіцца па так званай прапарцыйнай сістэме з адкрытымі партыйнымі спісамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?