25.10.2015 / 11:36

У Гродне ўпершыню за 200 гадоў правялі вянчанне ў лютэранскай кірсе ФОТА, ВІДЭА 3

Упершыню за 200-гадовую гісторыю гродзенскай лютэранскай кірхі ў ёй правялі вянчанне. Ажаніўся пастар мясцовай абшчыны Уладзімір Татарнікаў і яго абранніца з Брэсцкай вобласці ў суботу, 24 кастрычніка.

Для правядзення абраду з Масквы спецыяльна запрасілі арцыбіскупа лютэранскай царквы Дзітрыха Браўэра. Абрад доўжыўся каля паўгадзіны. Маладыя людзі сталі мужам і жонкай перад Богам пад гукі аргана і ў прысутнасці амаль сотні людзей. Паводле лютэранскіх традыцыяў, вянчанне не з'яўляецца таямніцай, таму прыйсці ў храм мог любы гараджанін. Да Уладзіміра Татарнікава ў лютэранскай кірсе служылі восем пастараў. Усе яны на момант прыняцця паствы былі ўжо жанатыя.

Жонцы цяперашняга пастара 23 гады. Яна па адукацыі лекар, а па веравызнанні — праваслаўная. Пасля вяселля дзяўчына вернецца на радзіму, каб прайсці інтэрнатуру. Пастар гродзенскай абшчыны працягне службу ў мясцовым храме.

0
Ананiм / Адказаць
25.10.2015 / 12:37
Файна файна. Але выкрасiлi кiрху такiмi колерамi... Неяк штучна выглядае. P.S. Маладая вельмi падобная на Скарлет Ёхансан :3
0
Northbelarusan / Адказаць
25.10.2015 / 12:47
Я должен стать лютеранином, чтобы меня с будущей женой обвенчали именно в лютеранской кирхе?
0
Вадим / Адказаць
25.10.2015 / 14:31
Ананним, выкрасили такими цветами, какие были исходно. Еще бы убожество на фоне кирхи снести...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру