25.10.2015 / 13:33

Арлоў: Спадзяюся, уладам хопіць розуму не варагаваць з Алексіевіч 12

Пісьменьнік Уладзімер Арлоў пералічыў прычыны нэрвовага стаўленьня Аляксандра Лукашэнкі да Сьвятланы Алексіевіч: «Я лічу, што такая нэрвовая рэакцыя ўладаў на атрыманьне Сьвятланай Алексіевіч Нобэлеўскай прэміі выклікана некалькімі чыньнікамі.

Па-першае, насуперак неаднаразовым заявам Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што нашыя пісьменьнікі нічога ня вартыя — маўляў, другую «Вайну і мір» не напісалі — высьвятляецца, што беларускія літаратары могуць дасягнуць вельмі высокага ўзроўню.

Па-другое, Сьвятлана Алексіевіч належыць не да Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, якім кіруе генэрал Чаргінец, а да незалежнага Саюзу беларускіх пісьменьнікаў — арганізацыі, якая лічыцца ўладамі выразна апазыцыйнай.

Па-трэцяе, Сьвятлана Алексіевіч ніколі не хавала сваіх дэмакратычных поглядаў. Зразумела, што Нобэлеўская прэмія ніякім чынам на яе перакананьні не паўплывала, яна гаворыць пра тое, што не прымае цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі».

Уладзімер Арлоў выказаў спадзеў, што ва ўладаў хопіць розуму не рабіць варожыя крокі ў бок пісьменьніцы Алексіевіч.

«Наадварот — цяпер момант, калі дзяржаўныя выдавецтвы павінны азадачыцца друкам яе твораў, чаго не было ўжо апошнія чвэрць стагодзьдзя. Абавязкова павінны быць выдадзеныя пераклады яе твораў на беларускую мову — тым больш, што на іх ёсьць вялікі попыт. Я таксама спадзяюся, што ня будзе адмененае рашэньне пра вяртаньне твораў Сьвятланы Алексіевіч у школьную праграму. Улады павінны зразумець, што посьпех Сьвятланы — агульнанацыянальны, што прэмія атрыманая ня толькі ёй, але і ўсёй нашай краінай, што беларускі Нобэль павышае аўтарытэт усёй Беларусі. Пакуль жа сваімі заявамі прэзыдэнт дэманструе неразуменьне такіх элемэнтарных рэчаў».

0
КВ / Адказаць
25.10.2015 / 13:39
Як "хапіла" розуму дыстанцыянавацца ад Васіля Быкава. Гэта мякка кажучы.
0
кастусь / Адказаць
25.10.2015 / 14:41
А дзе яго ўзяць -розум? Як мне здаецца, розуму ні ў тнп ні ў яго прыбліжаных ніколі не было. А розум, гэта не грошы, што можна зарабіць. Яго калі няма дык на заўсёды
0
Пятро Касьнерык / Адказаць
25.10.2015 / 15:07
Арлоў: Спадзяюся, уладам хопіць розуму не варагаваць з Алексіевіч ========= АЛЕКСИЕВИЧ--«После Крыма отношения с Россией стали более напряженными, чем раньше. Хотя мы до сих пор «союзное государство». Лукашенко боится, что Путин завоюет нас. Но не надо воевать с Беларусью. Нам ПРОСТО достаточно зимой закрутить два крана – нефтяной и газовый. Все. И Беларуси НЕТ, и Лукашенко нет..." + так вякаюць адмарозки з русского мира!!!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру