Падчас узнагароджвання расійскага кампазітара Віктара Дробыша ордэнам Францыска Скарыны на сцэну «Мінск-Арэны» ўзняўся Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік Беларусі зачытаў з паперы некалькі выказванняў з ранейшых інтэрв'ю Дробыша.
«А цяпер, калі Віктар і артысты не супраць, дзве цытаты. Я іх знайшоў у інтэрнэце, маім нелюбімым», — удакладніў Лукашэнка.