25.10.2015 / 21:42

«Людзі ў шоку — адной жанчыне налічылі 19 мільёнаў штрафу, другі — 32 мільёны» 9

«Салiдарнасць» высвятляе, чым скончылася гісторыя з праверкамі прадпрымальнікаў у Полацку.

Тыднем раней масавыя праверкі на рынку ў Полацку сталі прычынай стыхійнага страйку — больш за 500 прадпрымальнікаў на некалькі дзён спынілі працу. Частка з іх рушылі ў гарадскую падатковую інспекцыю заявіць, што «нікога не аддадуць і нікому не дазволяць забіраць тавар».

Фото Сергей Балай, TUT.BY.

— Цяпер рынак працуе, прадпрымальнікі працуюць, новых праверак пасля ўсяго гэтага не было, — распавяла «Салiдарнасцi» прадпрымальнік з Полацка, член РГА «Перспектыва» Вольга Шэрстабітава. — Тым не менш падаткавікі ўсё-ткі праверылі людзей, якіх не паспелі з-за стыхійнага пратэсту. Іх ужо выклікалі ў падатковую: тыя атрымалі дакументы на рукі, даведаліся колькі трэба плаціць штрафаў.

Па словах суразмоўніцы, «адной жанчыне вынеслі 19 мільёнаў штрафу, іншы 32 мільёны налічылі»:

— Рэакцыя людзей — мы ўсе ў шоку, таму што цяпер гандаль ідзе дрэнна - няма людзей, практычна нічога не прадаецца. Таму такія штрафы — гэта сур'ёзныя грошы. Людзі настроеныя браць адвакатаў, юрыстаў і адстойваць свае правы ў судах.

На думку Вольгі, такія жорсткія праверкі звязаны зусім не з рэальнымі парушэннямі прадпрымальнікаў, а з тым, што ва ўладаў скончыліся грошы:

— Мне на днях патэлефанавалі і папрасілі крыху раней заплаціць падатак на нерухомасць — удакладнялі, калі менавіта я яго заплачу. Такога ніколі раней не было. Пра што гэта кажа? Пра тое, што бюджэт, хутчэй за ўсё, пусты.

0
Вопросик / Адказаць
25.10.2015 / 14:52
Так с народцем, по- народцевому!
0
Андрэй Мельнікаў / Адказаць
25.10.2015 / 19:07
Гэтыя праверкі ідуць шчэ з пазамінулага прэзыдэнцтва. Даследуюць ад пачатку прадпрымальніцтва аб'ектамі праверкі(( Але ідуць не татальна, а паслядоўна: рэгіён за рэгіёнам. Найбольш няшчасных саджаюць, хтось абыходзіцца штрафамі. А людзі ўсё здзіўляюцца. Бо не цікавяцца незнаёмымі((
0
Зміцер / Адказаць
25.10.2015 / 20:00
Кавалачак саўковай рэчаіснасці. НЭП патрохі згортваецца. Калі б не астатні свет, так і жылі бы тысячы гадоў.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру