Амерыканская тэлекампанія NBC паказала кадры спецаперацыі, якую амерыканскі спецназ правёў некалькі дзён таму ў Іраку супраць баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

Аб самой аперацыі стала вядома яшчэ ў чацвер, 22 кастрычніка. Разам з байцамі курдскага апалчэння «Пешмерга» спецназаўцы ўзялі штурмам адну з турмаў «Ісламскай дзяржавы» на поўначы Ірака. Аперацыя праводзілася пры падтрымцы з паветра.

Пентагон заявіў, што аперацыя мела адзінкавы характар і казаць пра паўнавартасныя ваенныя дзеянні на зямлі нельга.

У выніку з турмы былі вызвалены 70 чалавек - гэта курды, якіх баевікі трымалі ў закладніках. Паведамляецца аб адным загінуўшым амерыканскім вайскоўцу. Колькі загінула баевікоў «Ісламскай дзяржавы», невядома. Паведамляецца пра тое, што некалькі ісламістаў трапілі ў палон.

На кадрах, якія з'явіліся 25 кастрычніка, відаць, як спецназ урываецца ў будынак турмы і пасля нядоўгай перастрэлкі пачынае выводзіць палонных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0