25.10.2015 / 21:32

Патрыятычныя і праеўрапейскія партыі перамагаюць на мясцовых выбарах ва Украіне абнаўляецца 17

Дзеючы кіраўнік сталіцы Украіны Віталь Клічко набірае 40,4% і з'яўляецца лідарам сярод кандыдатаў у мэры Кіева паводле звестак экзіт-пола Камітэта выбаршчыкаў Украіны.

Фота УНІАН

Астатнія кандыдаты ў мэры ад Клічка адсталі далёка. Следам за ім ідуць Уладзімір Бандарэнка (партыя «Бацькаўшчына» Юліі Цімашэнкі) 8,7%, Аляксандр Амельчанка (былы мэр пры Кучму) 8,1%, Сяргей Гусоўскі («Самапомач») — 8%, Барыслаў Бярэза («Правы сектар») — 7,5%.

На выбарах дэпутатаў Кіеўрады, Блок Пятра Парашэнкі «Салідарнасць» набірае 28%. 10,3% атрымлівае «Самапомач», 10,1% — «Бацькаўшчына», 9,7% — ультраправая «Свабода».

Сёння, 25 кастрычніка, ва Украіне прайшлі мясцовыя выбары — чарговыя выбары дэпутатаў абласных, раённых, гарадскіх, сельскіх і пасялковых радаў, гарадскіх, пасялковых, вясковых кіраўнікоў.

Агулам па краіне перамагае Блок Пятра Парашэнкі «Салідарнасць». Следам за ім ідуць яго партнёры па ўрадавай кааліцыі «Самапомач» і «Бацькаўшчына». Толькі на ўсходзе Украіны высокі вынік паказаў Апазіцыйны блок, утвораны на руінах колішняй Партыі рэгіёнаў. Напрыклад, паводле экзіт-полаў, у Харкаве 59% галасоў набірае былы мэр горада Генадзь Кернэс, вядомы як «Гепа». А ў Адэсе адносную большасць збірае былы мэр Труханаў.

Высокі вынік на захадзе і ў цэнтры краіны гэтым разам паказалі ультраправыя партыі «Свабода» і «Правы сектар», якія ішлі на выбары асобна. «Свабода» нарадзілася ў колах заходнеўкраінскіх радыкалаў. А «Правы сектар» мае карані ва ўсходняй Украіне, і яго нацыяналізм — не этнічны, а дзяржаўніцкі.

На цяперашніх выбарах выбіраюць мэраў 358 гарадоў абласнога і раённага значэння. Прычым у гарадах з колькасцю выбаршчыкаў звыш 90 тыс чалавек яны адбудуцца ў два туры, калі ў першым туры ніводны з кандыдатаў не набярэ 50% галасоў.

Мэраў гарадоў і сельскіх і пасялковых кіраўнікоў, а таксама дэпутатаў сельскіх і пасялковых радаў абіраюць па мажарытарнай сістэме.

Дэпутатаў абласных, раённых, гарадскіх і раённых у гарадах радаў (у цэлым гэта 869 мясцовых радаў) выбіраюць па прапарцыйнай сістэме з адкрытымі партыйнымі спісамі.

Сяргей Гезгала

0
супер паріёт! / Адказаць
25.10.2015 / 21:34
По итогам экзит-пола Комитета избирателей Украины, в Харькове на выборах мэра действующий мэр Геннадий Кернес набрал 59,3% голосов избирателей, что означает, что второго тура выборов не будет.
0
Лявон / Адказаць
25.10.2015 / 21:39
Малайцы украінцы,толькі у ЕС! ПАВАЖАЮ І ГАНАРУСЯ ВАМІ! СЛАВА УКРАІНЕ! ГЕРОЯМ СЛАВА! ЖЫВЕ І БУДЗЕ ЖЫЦЬ ВЕЧНА БЕЛАРУСЬ! Беларус кажа.
0
Mihas Bar. / Адказаць
25.10.2015 / 21:44
Рэжа й - зарэжа ня толькі мой слых. "Лідзіруе"- гэта у нашай мове: "Здраствуйця", таму, асабіста мяне - каробіць, не "наравітца". Ёсьцяка і, хай будзе НашаНіўскай, гладкай формай: " Клічко і БПП наперадзе ў мясцовых выбарах..."
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру