Паводле дадзеных двух экзіт-полаў, на выбарах гарадскога галавы Харкава ў першым туры перамагае дзеючы мэр Генадзь Кернес, набраўшы больш за 50% галасоў выбаршчыкаў.

Генадзь Кернес атрымлівае 59,3% галасоў выбаршчыкаў, вылучэнец «Самапомачы» Тарас Сіценка — 16,4%, прадстаўнік «Валанцёрскай партыі Украіны» Ігар Балута — 5,3%. Такія дадзеныя замоўленага арганізацыяй «Камітэт выбаршчыкаў Украіны» апытання, які правяла кампанія «Сацыяльны маніторынг».

Партыя «Адраджэнне», ад якой вылучаўся спадар Кернес, паводле дадзеных гэтага экзіт-полу, на выбарах у гарадскую раду набірае 51,3%, «Самапомач» — 16,4%, «Блок Пятра Парашэнкі» «Салідарнасць» — 6,9 %.

Паводле сацыялагічных апытання Інстытута Гаршэніна, Генадзь Кернес набірае 58,6%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0