18.03.2008 / 23:55

Першы суд пасьля Дня Волі 4

27 сакавіка (чацьвер) у Полацку, у гарадзкім судзе, пачнецца судовы працэс над моладзевай актывісткай Касяй Салаўёвай. Дзяўчыне пагражае да двух гадоў зьняволеньня.

27 сакавіка (чацьвер) у Полацку, у гарадзкім судзе, пачнецца судовы працэс над моладзевай актывісткай Касяй Салаўёвай. Пра гэта НН паведаміў ейны калега Аляксей Янушэўскі.

Пачатак суду а 15-й. Судзьдзя – Марозава, адвакат Аляксандар Галіеў. Дзяўчыне пагражае да двух гадоў зьняволеньня.

Кася, якую 23 студзеня 2008 г. выкінулі з Полацкага ўнівэрсытэту, дзе яна навучалася на 2-м курсе гісторыка-філялягічнага факультэту, абвінавачваецца паводле арт. 193-1 Крымінальнага кодэкса РБ "удзел у незарэгістраванай арганізацыі" "Малады фронт"). 20-гадовая дзяўчына кіруе полацкай філіяй арганізацыі.

Паводле гэтага артыкулу ўжо судзілі дзевяць маладафронтаўцаў, улучна зь іх кіраўніком Зьмітра Дашкевіча. Дашкевіч і атрымаў у лістападзе 2006 г. найбольшае пакараньне – 1,5 году калёніі.

Пры канцы траўня 2007 г. прайшоў "Працэс пяці", калі судзілі м Зьмітра Хведарука, Алега Корбана, Барыса Гарэцкага, Насту Палажанку і завочна Аляксея Янушэўскага. Тады абышлося вялікімі штрафамі.

У верасьні прайшлі суды над рэгіянальнымі актывістамі МФ -- Настай Азаркай, Іванам Шылам, Яраславам Грышчэнем.

ЗП

0
Зміцер / Адказаць
19.03.2008 / 00:57
Трымайся даражэнькая ! Гэтым нас не зломішь!
0
omu / Адказаць
19.03.2008 / 10:10
Адказваць прыйдзецца ў першую чаргу тым, хто ўвёў грамадзкую дзейнасць у карны кодэкс, а не толькі судзьдзям-фарысэям і ілжывым сьведкам. Гэта непазьбежна, і здарыцца гэта значна хутчэй, чым яны ўяўляюць!
0
Бомба / Адказаць
19.03.2008 / 10:51
Ну вось яно . Маскоускi Рэйх кiдае людзей у калонiю толькi таму што яны беларусы.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру