17 сакавіка ў будынак пратэстанцкай царквы «Ісуса Хрыста» ў Мазыры завітаў супрацоўнік міліцыі, каб праверыць сыгнал пра абрад ахвярапрынашэньнья чалавека.
Пастар царквы не зразумеў досьціпу паклёпніка і сур’ёзнасьці мазырскіх праваахоўнікаў і зьвярнуўся ў Мазырскі РАУС з патрабаваньнем правесьці разьбіральніцтва гэтага інцыдэнту, знайсьці вінаватых і спыніць беспадстаўныя візыты міліцыянтаў, — паведамляе сайт «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» з спасылкай на пастара Сяргея Сузько.