26.10.2015 / 21:16

Візіт Караткевіч у Вашынгтон: што засталося за кадрам 23

Былы супрацоўнік МЗС Беларусі Валер Кавалеўскі выклаў у фэйсбук некалькі асабістых уражанняў ад публічнага мерапрыемства Караткевіч і Дзмітрыева ў Вашынгтоне.

«1. Прыезд у Вашынгтон ім арганізаваў Нацыянальны дэмакратычны інстытут.

2. Караткевіч прамаўляла па-руску, Дзмітрыеў перакладаў на англійскую. Пры гэтым часта яго пераклад выходзіў за межы таго, што казала Караткевіч.

3. На мерапрыемстве ў Цэнтры Вільсана прысутнічала зусім няшмат людзей. У зале на чалавек 90 сабралася 27 слухачоў.

4. Дзмітрыеву рэзка не спадабалася пытанне пра крыніцы фінансавання. У адказ ён параіў не займацца тэорыямі змовы. Пытанні за пачатковы перыяд дзейнасці ГП ён параіў адрасаваць Някляеву.

5. Выступала Караткевіч ўпэўнена, часта гаварыла пра сябе ў трэцяй асобе. 

6. Палічыла сваім дасягненнем увагу Лукашэнкі да праблемы расійскай вайсковай базы. Настойвала на тым, што ў кампаніі не дыстанцыявалася ад апазіцыі, а наадварот — злучыла сілы ўсёй апазіцыі.

7. Яна без ваганняў абвергла свае ўласныя неаднаразовыя заявы пра гатоўнасць працаваць ва ўрадзе.

8. Эпізод з каментарам кіраўніка беларускай амбасады Паўла Шыдлоўскага выглядаў гратэскна, пры тым што сам ён трымаўся неяк прыніжана. Праўстаўнік улады, што літаральна абакрала Караткевіч на выбарах, хваліў яе за такт і годнасць — фактычна, за яе гатоўнасць «не факусавацца на афіцыйных выніках» — пасля чаго ахвяра і яе кіраўнік парадаваліся ацэнцы і падзякавалі ўладзе, якая іх абакрала і падманула іх выбарцаў».

0
Газета "Свисток Лубянки" / Адказаць
26.10.2015 / 21:25
Есть с кем возиться и комментировать! Что сказали, да как сказали... У них есть свои кураторы и тролли из гэбэ - вот пусть и радуются своим успехам - аж 27 человек заинтересовались продуктом их ведомства.
0
321-бах / Адказаць
26.10.2015 / 21:30
Марыянеткі другога парадку. Маскоўскія лялькаводы цягнуць за нітачкі іхняга мясцовага лялькавода - а той у сваю чаргу гэных клоўнаў. Наколькі ж гэта павінна быць сорамна - але ж не, ім ніколечкі. - "В дерьме быть не страшно" - А. Дзмітрыеў.
0
МН / Адказаць
26.10.2015 / 21:31
А то ж!
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру