«Рускі мір» усё ніяк не ўціхамірыцца — вось цяпер і ў адной з крамак ГЦ «Экспабел» ў адкрытую прадаюцца футболкі з выявамі ўзброеных людзей і подпісамі кшталту «вежливые люди», «русский калибр», «бизнес по-русски» і г.д.

У кампаніі, якая займаецца продажам дадзенай прадукцыі і знаходзіцца на 2 паверсе ГЦ «Экспабел» у павільёне 22, таксама маецца афіцыйны сайт, дзе можна пабачыць увесь шавіністычны асартымент.

Нагадаем, што раней у Мінску некалькі крам, якія займаюцца продажам тактычнай экіпіроўкі, пасля грамадскай абструкцыі адмовіліся ад продажу расійскіх шавіністычных тавараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?