У канцы мінулага тыдня мабільны аператар life:) анансаваў з'яўленне бясплатнага Wi-Fi у некаторых аўтобусах у Мінску і абласных цэнтрах. Аднак сёння высветлілася, што для запуску такога праекта яго арганізатары павінны зарэгістраваць абсталяванне ў наглядным органе і ўзгадніць ўстаноўку з Міністэрствам абароны.

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па наглядзе за электрасувяззю «БелДІЭ» паведаміла, што паводле цяперашняга заканадаўства без рэгістрацыі раздаваць Wi-Fi можа толькі «канцавая (абаненцкая) апаратура Wi-Fi, якая ўсталёўваецца ўнутры будынкаў і збудаванняў і якая не выкарыстоўвае антэны, якія ўстанаўліваюцца па-за будынкамі і збудаваннямі».

У аўтобусах ж збіраліся выкарыстоўваць апаратуру з антэнамі па-за будынкамі — іх, як і астатняе абсталяванне прыйшлося б размясціць у аўтобусах. Гэты выпадак у закон не ўпісваецца, а значыць, патрабуе рэгістрацыі.

«Паколькі транспартныя сродкі не з'яўляюцца будынкамі і збудаваннямі, то ў адпаведнасці з вышэйазначанымі пастановамі <…> для выкарыстання кропак доступу Wi-Fi, устаноўленых ўнутры транспарту патрабуецца атрыманне дазвольных дакументаў у РУП «БелДІЭ» і правядзенне ўзгаднення з Міністэрствам абароны», гаворыцца на сайце ведамства.

Прадстаўнікі нагляднага органа нагадалі, што стварэнне такіх кропак у грамадскім транспарце без дазвольных дакументаў незаконна і цягне адміністрацыйную адказнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?