Большасць жыхароў украінскага Кіраваграда выступае за перайменаванне ў Елісаветград. Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання, праведзеныя ўчора падчас мясцовых выбараў, паведамляе рэгіянальны рэсурс gre4ka.info.
Так, учора, 25 кастрычніка, з 8.00 да 17.00 ля ўсіх выбарчых участкаў працавалі групы апытання грамадзян па пытанні перайменавання Кіраваграда. У апытанні прынялі ўдзел 45 тыс. 863 чалавек (у горадзе жыве каля 200 тыс. чалавек). З іх больш за 35 тысяч прагаласавала за Елісаветград.
Кіраваград (сёння абласны цэнтр ва Украіне) быў заснаваны ў 1754 г. Насіў імя Елісаветград (названы ў гонар святой Елісаветы).
Да 1924 г., затым дзесяць гадоў называўся Зіноўеск, з 1934 па 1939 гг. меў назву Кірава.
У красавіку 2015 г. Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон аб асуджэнні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага рэжымаў. Ён забараняе публічнае выкарыстанне сімволікі такіх рэжымаў, абавязвае перайменаваць звязаныя з імі арганізацыі і гандлёвыя маркі, а таксама населеныя пункты.