26.10.2015 / 16:40

У Магілёве наведвальніку кінатэатра вярнулі забыты пакунак з пяццю тысячамі даляраў 5

На днях адзін з гледачоў магілёўскага кінатэатра «Радзіма» настолькі захапіўся праглядам фільма, што забыўся ў зале $5 тыс. Пра гэта паведаміла дырэктарка кінатэатра Наталля Вераб'ёва.

Гледачы забываюць свае рэчы ў зале кінатэатра «Радзіма» практычна кожны дзень. Таму было прынята рашэнне адкрыць у кінатэатры бюро знаходак. Рэгістрацыя ўсіх знаходак вядзецца ў «Журнале забытых рэчаў».

Сюды звычайна трапляюць парасоны, пальчаткі, шапкі, жаночыя сумачкі, кашалькі, а лідзіруюць мабільныя тэлефоны, асабліва, пасля дзіцячых сеансаў.

Як адзначыла Наталля Вераб'ёва, забыты пакунак з $5 тыс. таксама вярнулі.

0
Уратаваў, дзяру дзяронікі / Адказаць
26.10.2015 / 17:28
Гэта ж тыя беларусы, што даношваюць апошнія порткі / шкарпэткі і ад адчаю гатовыя ірвануць на "плошчу". Разрыў змагарскага шаблону.
0
awa / Адказаць
26.10.2015 / 20:58
Гэта месячны заробак магілёўца. А мо толькі аванс?
0
Лявон / Адказаць
26.10.2015 / 22:50
Вось вам і сапраудныя беларусы,а не рюськія. ДАБРА ВАМ ЛЮДЗІ! Беларус кажа!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру