ДТЗ адбылося сёння каля 14.40 на скрыжаванні вуліц Матусевіча і Дамброўскай, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС Мінска Алена Воўчак.

Вадзіцель Volkswagen Passat падчас павароту не саступіў дарогу машыне Honda Civic. Пасля удару пасажыра Honda, які ехаў на пярэднім сядзенні, выкінула на праезную частку.

Пацярпелы быў дастаўлены ў бальніцу з цяжкімі траўмамі. Абодва кіроўцы ў шпіталізацыі не мелі патрэбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?