У матчы 24-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе «Дынама» перамагло «Славію» — 2:0 і за два туры да фінішу першынства гарантавала сабе сярэбраныя медалі.

На рахунку «Дынама» 49 ачкоў у 24 матчах. У «Шахцёра», які ідзе трэцім — 43 ачкі. Аднак па асабістых сустрэчах перавага ў мінчан — 1:0, 0:0.

Таксама «Дынама» з'яўляецца рэкардсменам па колькасці другіх месцаў у чэмпіянаце Беларусі. Сярэбраныя медалі каманда атрымлівае ў восьмы раз. «Дынама» займала другі радок у турнірнай табліцы ў сезонах 1996, 2001, 2005, 2006, 2008, 2009, 2014, 2015.

Пасля 24-х тураў: БАТЭ — 59, Дынама — 49, Шахцёр — 43, Белшына — 42, Мінск — 37, Граніт — 36, Тарпеда-БелАЗ — 34…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0