Станок-качалка для здабычы нафты. Фото TheMatizka's channel

Станок-качалка для здабычы нафты. Фото TheMatizka's channel

Кампанія «Беларуснафта» ў 2016 годзе плануе здабыць на радовішчах ўнутры краіны і за мяжой каля 3 млн т нафты. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства па геалогіі Андрэй Козыр, які браў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных здабычы 130-мільённай тоны нафты ў Беларусі.

Прыкладна 60% планаванай здабычы вуглевадародаў будзе прыходзіцца на Беларусь.

У апошнія тры гады штогадовы аб'ём здабычы нафты ўнутры краіны складае 1млн 645 тыс. тон. «Прыкладна такі ж аб'ём маем намер атрымаць у налета. Гэта рэальна, бо на сёння на ўжо разведаных радовішчах налічваецца амаль 50 млн тон вымаемай нафты», — адзначыў Андрэй Козыр.

Дзейнасць аб'яднання за мяжой будзе сканцэнтраваная на радовішчах Расіі, Венесуэлы і Эквадора.

У прыватнасці, з 2013 года «Беларуснафта» прадстаўленая ў Расіі ў галіне здабычы нафты і газу ААТ «Нафтавая кампанія «Янгпур», якая вядзе здабычу на 4 радовішчах у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.

Сумеснае беларуска-венесуэльскае прадпрыемства па здабычы нафты «Петралера БелаВенесалана» вядзе распрацоўку 7 нафтавых і 6 газавых радовішчаў.

У сакавіку 2015 года быў заключаны кантракт з кампаніяй Petroamazonas (Эквадор) на аказанне комплексных спецыялізаваных паслуг па аптымізацыі здабычы і геолагаразведцы.

Афіцыйнай датай адкрыцця запасаў «чорнага золата» ў Беларусі лічыцца 1964 год, калі спачатку ў жніўні, а потым у кастрычніку былі атрыманыя першыя прамысловыя прытокі нафты. Адкрытае радовішча атрымала назву Рэчыцкае.

Да пачатку бягучага года ў Беларусі было адкрыта 81 радовішча нафты і газакандэнсату. Цяпер «Беларуснафта» вядзе здабычу нафты і газу на 61 радовішчы. Агульны фонд свідравін складае амаль тысячу адзінак, у іх ліку на 801 ідзе здабыча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?