Упершыню ён выйшаў у сьвет напярэдадні Дня жанчын.

Пастаўскае тэлебачаньне ствараюць 6 чалавек. Яго перадачы трансьлююцца праз кабэльную сетку для чатырох тысяч сем’яў разам з чатырма дзясяткамі іншых кабэльных каналаў з усяго сьвету. Эфірнае вяшчаньне на раён — пакуль толькі ў плянах.

Тэлестудыя «Паставы‑ТБ» выпускае праграмы інфармацыйнага і забаўляльнага характару, здымае відэафільм да 600‑годзьдзя мястэчка.

Не абыдзецца ў праграмнай сетцы без традыцыйных для местачковых каналаў праграм па заяўках. У плянах вяшчаньня таксама мастацкія фільмы, спартыўныя трансьляцыі і свая праграма праваахоўнай тэматыкі.

Усяго ў краіне свае тэлепраграмы маюць 45 гарадоў і рэгіёнаў.

Паводле Westki.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0