26.10.2015 / 20:25

Ізраіль і Іарданія дамовіліся: На Храмавай гары будуць маліцца толькі мусульмане 2

Мячэць Кубат ас-Сахра на Храмавай гары ў Ерусаліме. Фота AFP

Ізраіль і Іарданія ў ходзе перамоваў у Амане дамовіліся прыняць меры па зніжэнні напружанай сітуацыі ў раёне святых месцаў на Храмавай гары ў Ерусаліме, у прыватнасці прадугледжваецца ўстаноўка відэякамер для назірання службамі бяспекі.

Нагадаем, з абвінавачванняў у намеры аднавіць іўдзейскую прысутнасць на Храмавай гары, дзе на руінах старажытных іудзейскіх храмаў стаяць мячэці Аль-Акса і Кубат ас-Сахра, пачалося абвастрэнне блізкаўсходняга канфлікту, якое ўнесла за апошні месяц у выніку практычна штодзённых нападаў і беспарадкаў жыцці 9 ізраільцян і звыш за 50 палестынцаў.

Палестынскі і іярданскі бакі абвінавацілі Ізраіль у жаданні змяніць «статус-кво», які дзейнічае на Храмавай гары з 1967 года, і падзяліць святое месца на мусульманскую і іўдзейскую часткі. Улады Ізраіля адмаўляюць такія намеры.

«Мусульмане могуць маліцца на Храмавай гары, а немусульмане толькі яе наведваць», — заявіў прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху ў сваім камюніке па выніках перамоваў.

0
А.Антановіч / Адказаць
26.10.2015 / 21:19
Крыудна габрэям не маліцца на Сыёне... І вось Дом іхні будзе пусты, пакуль не прымуць Ісуса...
0
серж / Адказаць
26.10.2015 / 22:48
Там магіла Адама. Ці не замнога хочуць мусульмане, можа і месяц іх? У іх есць Мекка і Медына. Дык трэба і тут свае парадкі навесці. Іерусалім існавау за тысячы гадоу да мусульман і быу яурэйскі, пасля хрысціянскі. Мусульмане захапілі яго у 7 стагоддзі хутка пасля з'яулення ісламу, пасля у 12 зноу, ужо с Саладынам адбілі у крыжаносцау. Захопнікі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру