Пытанне аб стварэнні расійскай ваеннай базы ў Беларусі не абмяркоўвалася на сумесным пасяджэнні калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі 27 кастрычніка ў Маскве. Аб гэтым паведаміў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, адказваючы на пытанні журналістаў па выніках пасяджэння. 

«Адразу скажу пра ваенную базу: гэтым займаюцца нашы ваенныя ведамствы, якія дакладваюць вярхоўным галоўнакамандуючым. У нас гэта тэма на парадку дня нашага сумеснага пасяджэння не стаяла», — сказаў ён.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, сустрэўшыся на самітах у Казахстане 16 кастрычніка, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пытанне пра авіябазу таксама не абмяркоўвалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?