Міністэрства інфармацыі Беларусі прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да інфармацыйнага рэсурсу, які парушае правілы рэалізацыі алкагольнай прадукцыі, паведамілі ў ведамстве.

«На падставе пісьмовага паведамлення Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, кіруючыся Законам Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі», Міністэрствам інфармацыі 26 кастрычніка прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да інфармацыйнага рэсурсу 379.by, на якім сістэматычна размяшчалася рэклама дзейнасці, звязанай з дастаўкай алкагольнай прадукцыі», — гаворыцца ў паведамленні.

У адпаведнасці з арт. 11 закона «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту» ў Беларусі забараняюцца рознічны гандаль алкагольнымі напіткамі пры вядзенні рознічнага гандлю па-за гандлёвым аб'ектам, а таксама з прымяненнем інтэрнэт-тэхналогій.

У адпаведнасці з законам «Аб рэкламе» не дапускаецца рэклама тавараў, забароненых да рэалізацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам, або дзейнасці, якая забаронена заканадаўствам.

Рэклама, пры вытворчасці і (або) размяшчэнні (распаўсюджванні) якой дапушчаны парушэнні заканадаўства, з'яўляецца неналежнай і не дапускаецца да распаўсюджвання.

Распаўсюджванне такіх інфармацыйных паведамленняў забаронена ў адпаведнасці з законам «Аб сродках масавай інфармацыі», падкрэслілі ў міністэрстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?