Дэпутат Еўрапарламента, член італьянскай правай партыі «Ліга Поўначы» Джанлука Буонана аштрафаваны на тры тысячы даляраў і адхілены ад працы ў парламенце на 10 дзён за выступ у футболцы з выявай Ангелы Меркель у вобразе Адольфа Гітлера.

У пачатку кастрычніка, выступаючы з трыбуны Еўрапарламента падчас дэбатаў пра лёс кампаніі Volkswagen, Буонана са словамі «А ці ведала спадарыня Меркель аб тым, што адбываецца ў кампаніі?» сарваў з сябе швэдар, пад якім была футболка з выявай Меркель з кароткімі чорнымі вусамі. Пазней дэпутат яшчэ раз зрабіў параўнанне: прыйшоў на тэледэбаты з Меркель у накладных вусах і ўскінуў руку ў нацысцкім прывітанні.

«Тры тысячы даляраў штрафу і адхіленне на дзесяць дзён. Такая нямецкая дэмакратыя», — напісаў дэпутат на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Члены правай італьянскай партыі «Ліга поўначы» вядомыя сваімі скандальнымі выступамі. У 2013 годзе сваю пасаду вымушаны быў пакінуць сенатар ад партыі Раберта Кальдэролі, які параўнаў чарнаскурую міністра інтэграцыі Сесіль К'енг з арангутанам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?