Сталічная міліцыя затрымала дваіх падлеткаў, якія білі вокны ў аўтамабілях і аўтобусах на вуліцы Карастаянавай, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Сігнал пра групу маладых людзей, якая займаецца вандалізмам, паступіў у дзяжурную частку міліцыі ад мясцовага жыхара.

Падазраваных затрымалі і даставілі ў раённае ўпраўленне міліцыі. На месца здарэння выклікалі следча-аператыўную групу.

Падлеткі, якім 14 і 16 гадоў, аказаліся вучнямі адной з мінскіх школ. Яна разбілі вокны двух аўтамабіляў і аднаго аўтобуса. Старэйшаму з вандалаў пагражае крымінальная адказнасць за хуліганства згодна з ч. 2 ст. 339 УК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0