Беларускі архіў вуснай гісторыі запрашае да ўдзелу ў міжнароднай навуковай канферэнцыі «Чарнобыльская аварыя і грамадства: 30 год пасля катастрофы», якая адбудзецца ў Мінску 15-16 красавіка 2016 года.

Канферэнцыя будзе мець шматдысцыплінарны характар. Мы разлічваем на ўдзел у ёй гісторыкаў, культуролагаў, палітолагаў, сацыёлагаў, літаратуразнаўцаў, а таксама прадстаўнікоў іншых сацыяльных і гуманітарных навук. Заяўкі на ўдзел просім дасылаць да 31 студзеня на адрас: [email protected].

У заяўцы трэба пазначыць навуковую ступень, месца працы, тэму даклада і тэзісы (не больш 2 тыс. знакаў), кантактны тэлефон і адрас электроннай паштовай скрыні. Падрабязную інфармацыю пра канферэнцыю можна прачытаць на сайце БАВГ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0