Бізнэсмен Аляксандр Машэнскі ў эфіры канала «Беларусь—1» расказаў пра заробкі на сваіх прадпрыемствах.

«Сярэдні заробак у малочным бізнэсе — парадка 10 мільёнаў, у рыбным — каля 7 мільёнаў, у рознічным гандлі ён крыху меншы», — заявіў ён.

Брэсцкаму бізнэсмену належаць рыбная кампанія «Санта-Брэмар», малочны «Савушкаў», а таксама сетка крамаў «Санта». На яго прадпрыемствах працуе каля 12 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0