Адкрыццё расійскай авіябазы ў Беларусі не толькі не знізіць «ваенна-палітычную напружанасць» у рэгіёне, але і «выкліча раздражненне ў адрас і Мінска, і Масквы», заявіў у інтэрв'ю «Коммерсанту» кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей.

kommersant.ru

kommersant.ru

Макей адзначыў, што ў Беларусі цяпер «знаходзіцца столькі авіябазаў, што там у лічаныя гадзіны можна размясціць сотні самалётаў». На яго думку, для Мінска больш актуальна абмяркоўваць магчымасць «даць аператыўны адказ на выпадак росту напружанасці ў рэгіёне або пагрозы бяспекі Беларусі і Расеі».

Міністр дадаў, што пытанне аб размяшчэнні расійскай базы ў Беларусі менш актуальнае, чым украінскі крызіс і сітуацыя ў Сірыі. Ён адзначыў, што перамовы па лініі дыпламатычных ведамстваў на гэтую тэму не вяліся.

У верасні прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў распараджэнне аб стварэнні расійскай авіябазы на тэрыторыі Беларусі. У кастрычніку беларускі кіраўнік Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з ім гэтае пытанне не абмяркоўвалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?