Міграцыйнае ўпраўленне Швецыі прыняло рашэнне трымаць у тайне адрасы цэнтраў прыёму мігрантаў. Прычынай для гэтага сталі шматлікія падпалы гэтых будынкаў за апошні месяц.

«Атрымаць спіс адрасоў цэнтраў прыёму бежанцаў стане немагчыма», — прыводзіць сёння словы прадстаўніка ведамства Мікаэля Рыбенвіка газета «Дагенс нюхетэр».

Праваахоўныя органы ўзмацнілі ахову месц, дзе пражываюць перасяленцы. Паліцыі пакуль не ўдаецца знайсці сведак падпалаў пунктаў прыёму мігрантаў, таму вартавыя парадку звярнуліся да грамадскасці з просьбай дапамагчы ў раскрыцці гэтых злачынстваў.

Мінулай ноччу зламыснікі падпалілі яшчэ адзін плануемы цэнтр для перасяленцаў — на гэты раз будынак былога дзіцячага сада ў сталічным прыгарадзе. Праўда, ахова справілася з агнём яшчэ да прыбыцця пажарных. Выратавальнікам давялося тушыць агонь у паўднёвай правінцыі Сконе, дзе ў будучы прытулак для мігрантаў была кінута бутэлька з запальнай сумессю.

Згодна з апублікаваным 22 кастрычніка прагнозам міграцыйнага упраўлення, 9,8-мільённая Швецыя ў 2015-2016 гадах можа прыняць да 360 тыс. мігрантаў. Гэта самы высокі паказчык на душу насельніцтва ў ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?