Пра гэта паведаміла прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Настасся Прымака.

Так, у раёне Палаца спорту 14-15 лістапада адбудзецца кірмаш «Рыба Беларусі — 2015». Аналагічныя кірмашы пройдуць ва ўсіх раёнах сталіцы: у Заводскім - 21-22 лістапада (у раёне «Чыжоўка-Арэны»); у Ленінскім — 5-6 снежня (пр. Ракасоўскага-Пляханава); у Маскоўскім — 28-29 лістапада (пр. газеты «Праўда», 40); у Кастрычніцкім — 26-27 снежня (Чкалава, 7); у Партызанскім — 12-13 снежня (бульвар Трактарабудаўнікоў); у Фрунзенскім — 19-20 снежня (вул. Галубка, 2); у Першамайскім — 28-29 лістапада (вул. Русіянава, 1); у Савецкім — 5-6 снежня (пл. Бангалор, парк Дружбы народаў).

Акрамя таго, у раёне комплексу «Чыжоўка-Арэна» 7 і 8 лістапада плануецца маштабны кірмаш прадпрыемстваў Белкаапсаюза.

Прадпрыемствы Брэсцкай вобласці прадставяць сваю прадукцыю 31 кастрычніка і 1 лістапада на пляцоўцы каля «Чыжоўка-Арэны» з 9.00 да 16.00. На пляцоўцы УП «Палац спорту» з 9.00 да 17.00 пройдуць кірмашы з удзелам сельгасвытворцаў розных рэгіёнаў рэспублікі. Будзе арганізаваны продаж шырокага асартыменту свежых пладоў і агародніны, мясной і малочнай прадукцыі, рыбы, мёду, кулінарных і кандытарскіх вырабаў і інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?