Лефортаўскі суд Масквы арыштаваў студэнтку МДУ Варвару Каравулаву па падазрэнні ва ўдзеле ў дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі.

Як паведамляюць расійскія інфармагенцтвы, суд задаволіў хадайніцтва следства і пастанавіў узяць Каравулаву пад варту да 23 снежня.

Раней адвакат дзяўчыны Аляксандар Карабанаў паведаміў, што з яго падабароннай узялі падпіску аб нявыездзе. Падрабязнасці справы ён раскрываць адмовіўся, спаслаўшыся на падпіску пра неразгалошванне.

У аўторак расійскія СМІ паведамілі пра затрыманне некалькіх чалавек, як мяркуецца, датычных да вярбоўкі Каравулавай у экстрэмісцкую арганізацыю «Ісламская дзяржава».

Пра спробу Каравулавай з'ехаць у Сірыю і далучыцца да радыкальных ісламістаў стала вядома ў канцы мая. Яна таемна ад бацькоў атрымала замежны пашпарт і паляцела ў Турцыю.

На мяжы з Сірыяй дзяўчыну затрымалі турэцкія супрацоўнікі Інтэрпола. Каравулаву дэпартавалі ў Расію.

Пасля першых допытаў праваахоўныя органы вырашылі не распачынаць у яе дачыненні крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?