Вясна ў Беларусі ўступіла ў свае законныя правы 20 сакавіка ў 7 гадзін 48 хвілін паводле менскага часу.

У абсэрваторыі БДУ зазначаюць паводле астранамічнага календара менавіта ў гэты дзень Сонца, рухаючыся па экліптыцы, дасягае пункту вясновага раўнадзенства, паведамляе БЕЛТА.

Натуральна, што астранамічная вясна наступае толькі ў паўночным паўшар’і. Беларусы Аўстраліі, Аргентыны, Бразыліі сустракаюць заўтра астранамічную восень. Да таго ж у Буэнас-Айрэсе заўтра +30, у аўстралійскім Сыднэі "крыху" халадней - + 28 °C.

Надвор’е ў Беларусі ў наступныя двое сутак будзе далёка не вясновае.

20 сакавіка ў Менску чакаецца кароткачасовы сьнег. Тэмпэратура паветра ўначы мінус 2—4°C, удзень плюс 1—3°C. 21 сакавіка па паўднёва‑заходняй палове пройдзе сьнег, мокры снег. Тэмпэратура паветра ўначы мінус 3—8°C, пры праясьненьнях да мінус 10°C, удзень ад мінус 2 да плюс 4°C.

22 сакавіка — уначы ад мінус 3 да плюс 3°C, па паўночным усходзе да мінус 6°C, удзень плюс 2—8°C. Каталіцка‑пратэстанцкі Вялікдзень будзе халодным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0