На сустрэчы ў чацвер у Ватыкане з Папам Францішкам прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце запрасіла яго наведаць Літву.

фота з фэйсбука прэзідэнта Літвы

фота з фэйсбука прэзідэнта Літвы

Літоўскі прэзідэнт звярнула ўвагу на тое, што ў наступным годзе будзе адзначацца 25-годдзе аднаўлення дыпламатычных адносін паміж Літвой і Ватыканам. Па словах Д. Грыбаўскайце, Літва пастаянна, асабліва ў самыя цяжкія хвіліны, адчувала падтрымку Ватыкана, і падбадзёрванне з вуснаў пантыфіка вельмі важна і сёння, калі прыходзіцца сутыкацца з новымі выклікамі.

Падчас аўдыенцыі абмяркоўваліся міграцыйны крызіс, ваенныя канфлікты, напружанасць у рэгіёне, неабходнасць умацавання ААН, роля ААН у вырашэнні канфліктаў, неабходнасць забяспечыць гуманітарную дапамогу людзям, якія бягуць ад галечы і вайны.

Як паведамляецца ў рэлізе прэс-службы літоўскага прэзідэнта, у Літвы і Ватыкана выклікае занепакоенасць сітуацыя з агрэсіяй ва Украіне.

Прэзідэнт падарыла пантыфіку рэпрадукцыі двух найбольш вядомых літоўскіх абразоў — Вастрабрамскай іконы Божай Маці і абраза Ісуса Міласэрнага.

Пантыфік таксама атрымаў у дар ад Грыбаўскайце пчаліны мёд, упрыгожаны малюнкамі літоўскіх дзяцей.

Гэта чацвёрты візіт Д. Грыбаўскайце ў Ватыкан. Першым і адзіным Папам, які наведаў Літву, быў Ян Павел II — ён прыязджаў у Літву ў 1993 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?