Прыём матэрыялаў да 2 лістапада 2015 года.
Тэма конкурсу: Медыяадукацыя.
Намінацыі:
- Медыяадукацыя на ўроку
- Медыяадукацыя па-за ўрокам
- Медыяпісьменная сям’я
На конкурс можна падаваць матэрыялы ў выглядзе: распрацовак школьных урокаў ці факультатыўных заняткаў, класных ды інфармацыйных гадзін, адукацыйных праектаў, даследаванняў і майстар-класаў, сцэнарыяў семінараў, пазакласных заняткаў, доўгатэрміновых культурніцкіх акцый, электронных адукацыйна-выхаваўчых рэсурсаў педагога, школы, школьнага клуба, гуртка, бацькоўскага камітэта ды інш., навучальных фільмаў, дапаможнікаў, праграмных прадуктаў і г.д.