Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб стварэнні дзіцяча-юнацкай арганізацыі пад назвай Расійскі рух школьнікаў.

Пуцін і дзеці. Фота zavtra.ru

Пуцін і дзеці. Фота zavtra.ru

У тэксце дакумента, апублікаваным на сайце Крамля, адзначаецца, што арганізацыя ствараецца для больш эфектыўнага выхавання падрастаючага пакалення і садзейнічання фарміраванню асобы на аснове уласцівай расійскаму грамадству сістэмы каштоўнасцяў.

У якасці заснавальніка арганізацыі выступіць Расмоладзь. Вышэйшым кіруючым органам будзе з'езд арганізацыі, які будзе склікацца па рашэнні яе ж каардынацыйнай рады. На з'ездзе раз на тры гады будуць абірацца старшыня і два сустаршыні арганізацыі.

Некаторыя расейскія СМІ расцанілі стварэнне новай моладзевай арганізацыі як аднаўленне піянерскай арганізацыі часоў Савецкага Саюза, угледзеўшы падабенства ў іх мэтах. Пры гэтым мэтай савецкіх піянераў было выхаванне змагароў за справу КПСС.

Стварыць агульнарасійскую дзіцяча-юнацкую арганізацыю Пуціна ў пачатку кастрычніка папрасілі лідары ўсіх чатырох думскіх фракцый. На іх думку, Расіі неабходная структура, якая будзе аб'ядноўваць моладзь.

Адначасова партыя «Радзіма» заявіла, што падрыхтавала ўласную канцэпцыю такой арганізацыі. Прапанаваны партыяй праект меркаваў дзяленне членаў юнацкай арганізацыі на чатыры ўзроставыя катэгорыі.

Дзяцей малодшага ўзросту прапаноўвалася залічаць у «дабраты» (рас. «добрята»), дзяцей крыху старэйшых — у «дружыннікі», старшакласнікаў — у «добраахвотнікі», а юнакоў старэйшых за 21 год — у «дзяржаўнікаў». Аднак невядома, ці пакладзеная менавіта гэтая канцэпцыя ў аснову ўказа прэзідэнта Пуціна.

Раней расейскія ўлады ўжо рабілі крокі, якія крытыкі расцэньвалі як вяртанне да савецкіх рэалій. У прыватнасці, была адроджаная сдача нормаў ГПА, скасаваная пасля распаду Савецкага Саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?