Андрэя Кіма затрымалі 21 студзеня падчас мітынгу прадпрымальнікаў. Спачатку яго арыштавалі на 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, а пасьля зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар на Валадарскага. Андрэя ўжо абвінавачваюць у парушэньні арт. 364 КК РБ («гвалт, альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі»). Паводле гэтага артыкулу хлопцу пагражае да шасьці гадоў турмы.
За кратамі Кіму споўнілася 22 гады. Варта нагадаць, што супраць Андрэя падчас ягонага знаходжаньня ў турме заведзеная другая крымінальная справа за вулічную акцыю падчас мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня.