У Мінску зменіцца праца гарадскога транспарту ў сувязі з правядзеннем рамонтных работ і закрыццём руху па вул. Смаленскай на ўчастку ад вул. Захарава да скрыжавання з вул. Пуліхава з 5.00 31 кастрычніка да 5.00 2 лістапада.

Пра гэта паведамілі ў ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».

Так, рух аўтобусаў маршрутаў №№18, 26, 37 ад ДС «Усходняя» будзе арганізаваны па вул. Пуліхава, Андрэеўскай, Захарава і далей па дзеючых трасах у абодвух напрамках з выкананнем часовага прыпыначнага пункта «Андрэеўская» па вул. Андрэеўскай пры руху ў напрамку ДС «Усходняя».

З-за адсутнасці магчымасці ўладкавання часовага прыпыначнага пункта па вул. Пуліхава ў межах крокавай даступнасці ад ДС «Усходняя» пасадка пасажыраў у аўтобусы маршрутаў №№18, 26, 37 часова будзе ажыццяўляцца непасрэдна на тэрыторыі дыспетчарскай станцыі (у месцы пасадкі пасажыраў маршруту №57).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?