14 лістапада 2015 года ў 20.00 у мінскім клубе «Пляцоўка Хол» адбудзецца канцэрт беларускага дуэта «Агата».

AGATA ўяўляе ўнікальную трактоўку музычнай народнай традыцыі, смела мікшыруя элементы розных стыляў ды жанраў ад зайдэка і фінскага танга да нойза і неаклассікі. Магутнае і незвычайнае гучанне дасягаецца музыкамі за кошт кантраснага супастаўлення традыцый, фактур, манер. Вітальная энергія вакалу ўзаемадзейнічае з інтэлектуальнай машынэрыяй акардэона. Гэта музыка пра тое, што хвалюе сталага чалавека - пра гора і радасць, чужыну і радзіму, каханне і нянавісць, пра дзяцей, шчасце, узрост. Раскрыць новыя грані гучання дуэту дапамогуць запрошаныя музыкі – Уладзімір Патапенка і Ягор Джэйгала.

Уладзімір Патапенка - малады беларускі электронны музыкант, паспеў не толькі стварыць першую ў Беларусі школу ABLETON, але і навучыць ў ёй шэраг перспектыўных і паспяховых музыкаў. На канцэрце AGATA адказвае за якасць, вобразнасць, характар і выразнасць гучання, іншымі словамі - за саўнд-дызайн.

Ягор Джэйгала – выконвае індыйскую класічную музыку на флейце бансуры. Валодае высокім майстэрствам выканання, мае сваіх вучняў у Індыі. Ягор выступаў з канцэртамі ў Індыі, Польшчы, Расіі, Малдове, Украіне і Беларусі. На гэтым канцэрце шэраг сваіх кампазіцый AGATA выканае сумесна з Ягорам.

Праект AGATA створаны ў 2015 годзе Аляксеем Варсоба і Ірэнай Катвіцкай. Аляксей Варсоба - акардэаніст, кампазітар, аранжыроўшчык, педагог. Працуе з шырокім спектрам тэхнік і канцэпцый сучаснай музычнай традыцыі. Лідэр інструментальнага трыа «Port Mone», удзельнік розных міжнародных арт-праектаў, аўтар музыкі да шматлікіх кіна- і анімацыйных фільмаў і спектакляў. Ірэна Катвіцкая - фолк-спявачка, кампазітар, педагог. Лідэр фолк-праекта Ethno-NHS і Akana-NHS. Ёй належаць незабыўныя вакальныя партыі і аранжыроўкі ў міжнародных музычных праектах Kazalpin (Belarus-Switzerland) і Diagilew Project (Germany).

Аляксей Варсоба – акардэон

Ірэна Катвіцкая — вакал, акарына

Уладзімір Патапенка — саўнд-дызайн

Ягор Джэйгала — бансуры, класічная флейта

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0