ЗША часткова прыпынілі санкцыі ў дачыненні да некаторых беларускіх кампаній, перадае ТАСС заяву мінфіна ЗША.

У адпаведнасці з заявай рашэнне распаўсюджваецца на кампаніі «Беларусьнафта», «Белнафтахім» і яе філіял у ЗША, «Белшына», «Гродна Азот», «Гродна Хімвалакно», «Лакафарба», ААТ «Нафтан», «Полацк Шкловалакно».

Раней паведамлялася, што ўрады краін Еўрапейскага саюза прыпынілі на чатыры месяцы дзеянне санкцый супраць 170 грамадзян Беларусі. Акрамя таго, санкцыі прыпыненыя для трох юрыдычных асоб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0