Сірыя лічыць, што Іран у любым выпадку павінен пагадзіцца на адхіленне Башара Асада ад улады, якое б рашэнне пра ўрэгуляванне сірыйскага канфлікту ні было прынята. Пра гэта ў інтэрв'ю Бі-бі-сі заявіў саудаўскі міністр замежных спраў Адэль аль-Джубейр.

Паводле яго слоў, «няма ніякіх сумневаў» у тым, што Асад павінен быць зняты.

«Альбо ён сыдзе ў рамках палітычнага працэсу, альбо яго прыйдзецца прыбраць сілай», — заявіў аль-Джубейр.

У Вене, тым часам, працягваюцца міжнародныя перамовы, на якіх абмяркоўваецца будучыня Сірыі, ваенныя кампаніі Расіі і кааліцыі на чале з ЗША супраць «Ісламскай дзяржавы» і лёс рэжыму прэзідэнта Асада.

У перамовах, разам з дыпламатамі ЗША, Еўрасаюза, вядучых краін Заходняй Еўропы, Саудаўскай Аравіі, Расіі, Турцыі і іншых дзяржаў Блізкага Усходу, ўпершыню афіцыйна ўдзельнічаюць прадстаўнікі Ірана.

Расія і Іран выступаюць у падтрымку рэжыму Асада. Абедзве краіны прама або апасродкавана прымаюць удзел у ваенным канфлікце ў Сірыі.

ЗША і іх саюзнікі выказваюцца на карысць адхілення Башара Асада ад улады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?