Дырэктар Нацыянальнай разведкі ЗША Джэймс Клэпер у інтэрв'ю тэлеканалу CNN усумніўся ў тым, што знешняя палітыка Расіі пры Уладзіміры Пуціне носіць доўгатэрміновы характар.

На думку Клэпера, увязаўшыся ў сірыйскі канфлікт, Пуцін прадэманстраваў свае «імпульсіўнасць і авантурызм». «Асабіста ў мяне ёсць сумневы, ці ёсць у яго якая-небудзь доўгатэрміновая стратэгія, ці ж ён прымае рызыкоўныя рашэнні кожны дзень, — заявіў кіраўнік ведамства. — І ўмяшальніцтва ў Сірыі — яшчэ адно гэтаму пацвярджэнне».

На пытанне аб тым, ці ёсць у Пуціна які-небудзь план па Сірыі, Клэппер таксама адказаў, што сумняваецца ў гэтым: «Думаю, ён імправізуе ад дня да дня».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?